Надзвычайнае здарэнне на сталічным «МАПІДзе»



Раніцай 22 мая на панельным заводзе ў Менску па вуліцы Р. Люксембург трое рабочых атрымалі сур’ёзныя траўмы. Паводле непацверджанай інфармацыі, адбыўся выбух. Абставіны здарэння высвятляюць следчыя.

Інцыдэнт адбыўся ў адным з цэхаў завода буйнапанельнага домабудавання № 1 ААТ «МАПІД» па вуліцы Р. Люксембург, 205.

Па аповедах работнікаў, трое чалавек трапілі ў бальніцу (у тым ліку адна жанчына). Найцяжэйшыя траўмы атрымаў зваршчык, якога адкінула ўдарнай хваляй на некалькі метраў.

Па факце траўмавання трох рабочых праводзiцца праверка, распавёў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Менску Аляксей Клімовіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры правядзенні работ з корабам для фарміравання пліт адбылося ўзгаранне лятучай вадкасці. У рамках праверкі следчымі апытваюцца супрацоўнікі прадпрыемства, канфіскавана тэхнічная дакументацыя, — распавёў Аляксей Клімовіч.

Узрост пацярпелых мужчын  — 26 і 30 гадоў, а таксама 46-гадовая жанчына.

Tut.by