Найбуйнейшы рок-фэст у Германіі перапынены з-за пагрозы тэракту (абноўлена)



Нямецкая паліцыя дала дазвол на працяг музычнага фэсту «Рок-ам-Рынг».

Напярэдадні яго прыпынялі з-за пагрозы тэракту. Аднак гэтыя падазрэнні не пацьвердзіліся, паведамілі арганізатары фестывалю. Дакладны час аднаўлення канцэртнай праграмы пакуль невядома.

Між тым, нямецкая прэса раней паведамляла пра тое, што былі затрыманыя двое супрацоўнікаў кампаніі, якая абслугоўвала фестываль,  паведамляе echo.msk.ru.

* * * 

Найбуйнейшы ў Германіі музычны фестываль Rock am Ring, на які з’ехаліся 87 000 аматараў рок-музыкі пад адкрытым небам, ледзь пачаўшыся ў пятніцу, 2 чэрвеня, прыпынены з-за пагрозы тэракту, паведамляе «Нямецкая хваля».

Удзельнікаў і гледачоў папрасілі пакінуць тэрыторыю, дзе абсталявана канцэртная пляцоўка. Арганізатары, звярнуўшыся да публікі, выказалі надзею, што ў суботу фестываль працягне сваю працу. Паведамленне аб спыненні працы фестывалю ў пятніцу апублікавана на сайце фестывалю.

Паводле ацэнак арганізатараў, за тры фестывальныя дні ўдзел у ім павінны былі прыняць каля 90 тысяч прыхільнікаў музыкі.

Rock am Ring – адзін з найбуйнейшых рок-фэстаў у Нямеччыне, праходзіць у першы выхадны чэрвеня. Сёлета сярод запрошаных выканаўцаў значацца такія групы, як die Toten Hosen, Rammstein, System Of A Down і яшчэ 85 музычных калектываў.

tut.by