Найстарэйшаму сябру партыі БНФ Ежы Кежкоўскаму споўнілася 90 гадоў



Найстарэйшаму сябру партыі БНФ Ежы Кежкоўскаму споўнілася 90 гадоў! Яго аднапартыйцы, сябры віншуюць шаноўнага гарадзенца з круглай і паважнай датай.

Ежы Кежкоўскі нарадзіўся ў Гародні. Ягоны бацька Мар’ян меў тут у міжваенны час цырульні. Праз усё жыццё Ежы Кежкоўскі нясе ідэі праўды і з’яўляецца гарачым прыхільнікам беларускага нацыянальнага адраджэння.

Беларускае Радыё Рацыя далучаецца да віншавання шаноўнага юбіляра.