Намесніцу старшыні Горацкага райвыканкама падазраюць у карупцыі



Следчыя органы расследуюць крымінальную справу, пачатую ў дачыненні да намесніка старшыні Горацкага райвыканкама Святланы Браніцкай, якую падазраюць у карупцыі.

Казаць пра падрабязнасці справы ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пакуль устрымліваюцца.

„Падазрэнні не абгрунтаваныя”, — заявіла Браніцкая, адзначыўшы, што „віну ўсталёўвае суд”.

belapan.by