НАН Беларусі сфармавала „праекты будучыні”



Пра гэта паведаміў 9 кастрычніка на нарадзе па развіцці электроннай прамысловасці краіны старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

– Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўжо ўнесла ў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прапановы аб фармаванні шэрагу такіх праектаў, а сёння прапаную разгледзець «праект будучыні», правобразам якога з’яўляецца інавацыйна-прамысловы кластар «Мікра, – оптыка- і ЗВЧ-электроніка», які быў створаны ў 2017 годзе намаганнямі шэрагу акадэмічных арганізацый, арганізацый Міністэрства прамысловасці, Дзяржкамваенпрама і Міністэрства адукацыі, – адзначыў кіраўнік Акадэміі навук.

Сфармаваныя па даручэнні ўрада «праекты будучыні» будуць арыентаваныя на новыя вытворчасці, тэхналогіі і тавары, якія адпавядаюць сусветным тэндэнцыям, з улікам развіцця рынкаў збыту. «Плануецца, што структурныя «праекты будучыні» будуць адначасова інстытутамі развіцця і пунктамі росту новай эканомікі. У іх будуць выкарыстоўвацца ўсе прагрэсіўныя падыходы да арганізацыі вытворчасці: праектныя прынцыпы, карпаратыўнае кіраванне, энергаэфектыўнасць, экалагічнасць, выкарыстанне новых тэхналогій, а таксама стварэнне новых вытворчасцяў. «Праекты будучыні» будуць рэалізоўвацца з удзелам Акадэміі навук і зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў пры навукова-тэхнічным суправаджэнні Акадэміі навук, а таксама на аснове перспектыўных замежных тэхналогій у рамках міжнароднага супрацоўніцтва«, – падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Мэтай прапанаванага Акадэміяй навук »праекта будучыні«, які базуецца на дасягненнях і патэнцыяле арганізацый-удзельнікаў кластара, можа стаць выпрацоўка апераджальных навуковых падыходаў і прарыўных тэхналагічных рашэнняў у галіне вытворчасці абсталявання і матэрыялаў для электронікі, а таксама стварэнне інавацыйных экспартна-арыентаваных і імпартазамяшчальных вырабаў мікра, – аптычнай – і ЗВЧ-электронікі грамадзянскага і спецыяльнага прызначэння. Як было адзначана на нарадзе, ад эфектыўнасці ўзаемадзеяння арганізацый у кластары залежыць будучыня ўсяго электроннага машынабудавання ў Беларусі.

zviazda.by