НАН прадставіць больш за 140 распрацовак і тэхналогій



24 студзеня адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.

На выставе дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці навукоўцы і даследчыкі прадставяць больш за 300 інавацыйных навуковых распрацовак. Свае вынікі прэзентуюць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржкамваенпрама, інавацыйныя прадпрыемствы і тэхнапаркі.

Экспазіцыя НАН Беларусі будзе складацца з 7 кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця навуковай сферы: «Моладзь і новыя гарызонты навукі«, »Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні», «Тэхнічныя навукі – індустрыя 4.0», «Сучасныя медыцынскія, фармацэўтычныя і біятэхналогіі», «Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне»», Інавацыйны аграпрамысловы комплекс».

Так,Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі новых матэрыялаў НАН Беларусі прадставіць увазе 2D і 3D-матэрыялы на аснове поліцукрыдаў – ультратонкія пакрыцці і порыстыя матэрыялы, якія забяспечваюць эфектыўную адгезію (адгезія – счапленне паверхняў цвёрдых або вадкіх целаў) ствалавых клетак без страты імі функцыянальных уласцівасцяў. Жыццяздольнасць ствалавых клетак на распрацаваных носьбітах складае не менш як 90-95%. Сфармаваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для іх пераносу ў арганізм, напрыклад, пры лячэнні апёкаў, ран і трафічных язваў. Вучоныя інстытута прадставяць таксама кампазіцыйныя матэрыялы для экструзійнага 3D-друку.

На выставе можна будзе ўбачыць шэраг унікальных распрацовак навукоўцаў Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. Аб’яднаны інстытут машынабудавання прадэманструе эксперыментальны ўзор камерцыйнага электрамабіля (базавы машынакамплект ​​JOYLONGEF5), а таксама мабільную прычапную дэмпферную прыладу. Дадзеная распрацоўка прызначана для мінімізацыі наступстваў сутыкнення транспартных сродкаў з дарожна-будаўнічай тэхнікай падчас выканання дарожных работ, яна забяспечвае плаўнае гашэнне (паглынанне) кінетычнай энергіі, зніжае сілу ўдару. Акрамя таго, будзе прадстаўлены шырокі шэраг распрацовак для электратранспарту.

Дзень беларускай навукі адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня.

zviazda.by