Нанесены ўдар па дзейнасці буйнейшай інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў



Пра гэта паведамляе афіцыйны інтэрнэт-партал Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

На адмысловым брыфінгу падрабязнасцямі падзяліўся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Аляксандр Высоцкі:

– Паспяхова праведзены мерапрыемствы, якія дазволілі нам нанесці сур’ёзны ўдар па буйной інтэрнэт-краме, якая дзейнічала на тэрыторыі нашай краіны. Амаль два гады мы працавалі над тым, каб яе выкрыць. Зараз у рамках крымінальнай справы праходзяць падазраванымі і абвінавачанымі каля 120 чалавек. Гэтая інтэрнэт-крама заняла фактычна 70% усяго аб’ёму наркарынку Рэспублікі Беларусь, была прадстаўлена ў 5 рэгіёнах.

Паводле МУС, толькі сёлета кіраўніцтвам згаданай інтэрнэт-пляцоўкі ў супрацьзаконны бізнэс былі ўцягнутыя 17 падлеткаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mvd.gov.by