Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі



Вернікі праваслаўнай царквы святкуюць дзень Нараджэння Прасвятой Дзевы Марыі. Гэты ж дзень, іначай называны Прачыстай, прыналежыць да ліку 12-ці вялікіх святаў ды асабліва адзначаецца ў царкве Раства Божай Маці ў Бельску Падляшскім.

Пра важнасць свята распавялі вернікі, якіх мы сустрэлі пры гэтым жа храме:

Божая Маці – наша заступніца, яна ратуе нас, моліцца за нас, каб мір быў, здароўе. На кожнай дарозе нашага жыцця ўсё нам дае.

– Гэта пачатак літургічнага года – Нараджэнне Маці Божай. Баба калісьці ішла, маці мая таксама і я цяпер. Гасподзь ласкавы да чалавека, дапамагае яму. І прыходзіць тады такое пачуццё, што нібыта нешта ссунулася з нас.

– У нас свята. Гэта такая традыцыя.

– Гэта Нараджэнне Божай Маці. Яна нарадзіла Збавіцеля. Гэта наша вера, любоў – усё.

Святкаванні ўзначальвалі мітрапаліт Астаны ды Казахстана Аляксандр, арцыбіскуп Авель ды біскуп Рыгор.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара