Нарыс Радыё Рацыі пра радзіму Васіля Захаркі перамог у конкурсе



Як паведаміла служба маніторынгу ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, падведзены вынікі міжрэгіянальнальнага конкурса да 100-годдзя БНР, абвешчанага Гомельскай філіяй грамадскага аб’яднанння “Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У намінацыі “Нарыс” пераможцам прызнаны сябра БАЖ Сяргей Чыгрын са Слоніма з  нарысам “У роднай вёсцы чацвёртага прэзідэнта БНР Васіля Захаркі”, які быў змешчаны на сайце Радыё Рацыя

Уладзімір Садоўскі з Менскай вобласці  ўганараваны за лепшы артыкул: “Францыск Скарына — пралетарскі першадрукар. Як у БССР святкавалі 400-годдзе беларускага друку”.

У жанры рэпартажу перамог Сямён Печанко з Менску з публікацыяй “Гісторыя аднаго фота: першы ўрад БНР”.

Відэаролікі “БНР на Гомельшчыне” і “Жыццё і дзейнасць Мітрафана Доўнар-Запольскага” Марыны Драбышэўскай і Яўгена Меркіса прызнаныя лепшымі ў намінацыі “Відэасюжэт”.

У намінацыі “Радыёперадача” ўганараваны Мікола Бянько і Юля Сівец з Гомеля за радыёрэпартажы “Вуліца імя Палуты Бадуновай” і “Трагедыя Палуты”.

Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” арганізатар конкурсу Анатоль Гатоўчыц, такая імпрэза філіі да сотых угодкаў абвяшчэння БНР выклікала інтарэс у калегаў з Гродна, Слоніма, Гомеля, Смаргоні, Віцебска, Барысава, Менску. Аднак не ўсе аўтары прытрымліся ўмоваў конкурсу, распавядаючы часам пра падзеі супраціву бальшавікам у 20-ыя гады мінулага стагоддзя альбо пра сучасных беларускіх дэмакратычных актывістаў. Пераможцы конкурсу ўганараваныя дыпломамі і прызамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, у тым ліку з сімволікай БНР. Уручэнне адбудзецца на Х з’ездзе журналісцкай арганізацыі ў красавіку.

Беларуская Радыё Рацыя

[manual_related_posts]