“Наша Ніва” не змагла абскардзіць штраф у Вярхоўным судзе



“Наша Ніва” усё ж абавязаная заплаціць 8700 рублёў за 20 асобнікаў газеты, надрукаваных на прынтары. Так вырашыла суддзя Вярхоўнага суда Алена Кастрама.

Сёння, 8 чэрвеня, “Наша Ніва” абскарджвала рашэнне Эканамічнага суда, які палічыў, што старыя прынтар і ноўтбук, якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы газеты, з’яўляюцца прадметамі адміністратыўнага правапарушэння, а іх агульны кошт перавышае 1160 рублёў.

Гэта мінімальная сума, патрэбная для таго, каб пакараць за “незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць”. Атэставаны спецыяліст склаў заключэнне з ацэнкай тэхнікі. Аказалася, што насамрэч стары прынтар каштуе 173 рублі, а стары ноўтбук — 229 рублёў. А значыцца, прыцягваць да адказнасці няма за што. Аднак суддзя пакінула папярэдняе рашэнне без зменаў.

Беларускае Радыё Рацыя