«Нашы сэрцы – хворым дзецям»
Дапамагчы тым, хто трапіў максімальную колькасць радасных момантаў імкнуцца ў Берасці сябры гарадскога аддзялення Беларускага Дзіцячага фонду. Тут стартавала акцыя «Нашы сэрцы – хворым дзецям». Дырэктар берасцейскага аддзялення БДФ Зоя Троцкая адзначыла, што кожны год спіс тых, хто атрымае падарункі мяняецца:
— Прынцып чарговасці. Можа гэта не зусім правільна, але гэта рэальная неабходнасць, бо ахапіць 3,5 тысячы дзяцей-сірот і больш за 16 тысяч дзяцей-інвалідаў у нашай вобласці мы проста фізічна не ў стане, таму мы збіраем ялінкі на пляцоўках тэрытарыяльных цэнтраў раёнаў.
Збор сродкаў для хворых дзетак у Берасці працягнецца да сярэдзіны снежня. Пасля актывісты будуць раздаваць падарункі, якія будуць закупленыя на ахвяраванні берасцейцаў, і ладзіць святы з удзелам аніматараў.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
