Наскевіч: Да канца дня вызваляць усіх фігурантаў справы «Белага легіёна»



Старшыня следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў журналістам, што сёння на працягу дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы «Белага легіёну».

Пад вартай цяпер застаюцца Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз, які абвінавачваецца ў стварэнні незаконнага узброенага фарміравання.

– Справа знаходзіцца на маім асабістым кантролі. У дадзены момант мы мяркуем, што падстаў для знаходжання пад вартай фігурантаў па справе няма, і мы паслядоўна прынялі рашэнне аб змене меры стрымання, — паведаміў Іван Наскевіч. — І думаю, што да канца сённяшняга дня не застанецца ніводнага з фігурантаў пад вартай. Што тычыцца перспектыў, то я пакуль устрымаюся ад каментароў. Следства пакажа, — перадае tut.by.