Наста Карнацкая з „Кнігаўкі” не выйшла на волю пасля прысуджанага арышту



Прадавачка кнігарні „Кнігаўка” Наста Карнацкая не выйшла на волю пасля 13 дзён адміністрацыйнага арышту.

Раней тое самае адбылося і з выдаўцом, дырэктарам кнігарні Андрэем Янушкевічам, разам з якім і затрымалі Насту. Андрэй адбыў 10 прысуджаных яму сутак арышту, але на волю мужчыну не адпусцілі.

Абодвух затрымалі 16 траўня ў першы дзень працы кнігарні ў Менску і асудзілі за “дробнае хуліганства”.

[manual_related_posts]