Наста Рубанава: атрымліваю лісты ад палітвязняў



Ад палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай дайшла вестка з-за кратаў. Яе былая калега па працы Наста Рубанава атрымала ад яе першы ліст:

„Іра не губляе аптымізму, яна ў добрым настроі. Яна піша, што ў яе камеры – яна не называе гэта пакоем, яна выкарыстоўвае толькі гатэльную тэрміналогію, гэта для яе прынцыпова – яе там пазначылі галоўнай за добры настрой, так што яна сабе не здраджвае ніяк. Яна таксама піша, што не шкадуе, што рада, што затрымалі, калі вярталіся. Яшчэ яна піша, што час ляціць вельмі хутка, усё распісана практычна па хвілінах”.

Наста таксама кажа , што яна піша і іншым палітвязням, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі:

„Віншавалі з новым годам, жадалі ўсяго найлепшага, хутчэй сустрэцца ў новай Беларусі на волі. Так, з гэтымі людзьмі мы лістуемся, але нажаль не атрымліваем адказаў”.

За кратамі ў Беларусі знаходзяцца каля 1000 чалавек, якія прызнаныя палітзняволенымі, і каля 30 з іх – гэта прадстаўнікі СМІ.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя