Настаўніка са Смаргоні Андрэя Пятроўскага пакаралі 1,5 гадамі калоніі
Былога настаўніка са Смаргоні пакаралі 1,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму. 46-гадовага Андрэя Пятроўскага абвінавачвалі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку «Грамадазнаўства» відэаролік пра Канстытуцыю з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі эктрэмісцкім.
Cярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у «сямейны чат». Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу. Мужчына не прызнаў віну ні падчас следства, ні падчас суда. Вырак вынесла суддзя Людміла Міхневіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота газеты «Светлы шлях»
