Настаўніца: Пакажыце мне гэтыя грошы, я вельмі хачу іх убачыць



Улада па-ранейшаму бессаромна хлусіць. Так кажуць палачане на мітынгах пратэсту. Аляксандр Лукашэнка неаднойчы заяўляў, што пратэстоўцы выходзяць на акцыі за грошы.

Настаўніца з Полацка надзвычай абураная такой хлуснёй:

– Паглядзіце на мяне тыя, хто там здымае зверху. Аляксандр Рыгоравіч, я – мама траіх дзяцей, я – настаўнік, я – дачка настаўніка з вялікім стажам. У мяне ўся сям’я настаўнікаў. Я – наркаманка, я – прастытутка, я хто? Я хаджу на гэтыя акцыі. Мне хтосьці заплаціў? Пакажыце мне гэтыя грошы, я вельмі хачу іх убачыць.

Беларуская ўлада таксама сцвярджае, што існуюць нейкі замежныя лялькаводы, якія арганізоўваюць акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі. «Але што гэта за лялькаводы, якіх слухаюцца мільёны беларуса? І чаму ніякі замежнік не арганізоўваў палачанаў на акцыі пратэсту?» – задаюцца пытаннем пратэстоўцы ў Полацку.

Беларускае Радыё Рацыя