Наталля Гарачка-Басалыга: Маю дачку трымаюць як закладніцу



З праваабаронцы Юліі Гарачкі хацелі зрабіць другога Рамана Бандарэнку. Але, відаць, не атрымалася. Таму пасля прад’яўлення абвінавачання ўтрымліваюць далей на Валадарцы. Пад залог не выпусцілі. Суда не будзе яшчэ месяцы два або і болей.

Прад’яўленае абвінавачанне не вытрымлівае ніякай крытыкі, кажа мама Юлі – Наталля Гарачка-Басалыга:

-Юля была праваабаронцай. Яна нічога не магла арганізоўваць. Яна пісала скаргі, яна канстатавала факты правапарушэнняў з боку так званых міліцыянтаў, АМАПаўцаў і іншых наймітаў Лукашэнкі. Яе не выпусцілі, яе ўтрымліваюць. І сын быў на спатканні з ёй. Юля сказала, што не менш чым на два месяцы яшчэ гэта ўсё падоўжыцца. І суда не будзе яшчэ месяцы два. Яе трымаюць як закладніцу.

Паводле Наталлі Гарачкі-Басалыгі, прыйшлося наймаць яшчэ аднаго адваката, больш дарагога. Бо першага не пускалі на следчыя дзеянні. Умовы ўтрымання ў камеры жорсткія, лекаў не даюць, з пасылкамі таксама не ўсё добра.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя