Наталля Глазкова: Яны пагражалі забраць у мяне дзяцей, а мяне пасадзіць у турму



9 жніўня споўніўся роўна год мірнаму паўстанню беларусаў супраць скрадання галасоў на карысць Лукашэнкі. Людзі спадзяваліся мірным шляхам адваяваць свой выбар. Але Лукашэнка з дапамогай ваеннай сілы жорстка падавіў мірныя пратэсты. Самыя актыўныя былі забіты, пасаджаны ў турмы, астатнія вымушаны былі шукаць паратунак у суседніх краінах, пакідаючы свае дамы. Кажа сябра партыі Народная Грамада Мікалая Статкевіча, былая прадпрымальніца і шматдзетная маці Наталля Глазкова з Гомеля:

– Я была не аднойчы аштрафаваная, сядзела ў ІЧУ. І калі мне прыгразілі крымінальнай адказнасцю, сказалі, што будуць заводзіць справу па артыкуле „Абраза”, я была вымушана бегчы, таму што я маці 5 дзяцей, а яны пагражалі забраць у мяне дзяцей, а мяне пасадзіць у турму.

– Я кандыдат пратэсту па стратэгіі Мікалая Статкевіча. Я тая, каго Ярмошына абвінавачвала ў тым, што я спрабавала яе апляваць у прыёмнай, каб заразіць COVID-19.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Паводле Алены Давыдавай, яна паспела збегчы да арышту. Давераных асоб Святланы Ціханоўскай з Гомеля, з якімі працавала Давыдава пад час выбарчай кампаніі, пасадзілі на доўгія тэрміны. Пасля аб’яўленай урачом Давыдавай забастоўкі яе звольнілі з работы. Але ні Наталля Глазкова, ні Алена Давыдава не шкадуюць пра свой крок у абарону дэмакратыі. Яны змагаюцца з рэжымам Лукашэнкі і ў Варшаве, дзе часова знайшлі з сем’ямі прытулак.

Беларускае Радыё Рацыя