Наталля Хершэ абвясціла галадоўку ў магілёўскай турме
5 месяцаў таму
З 30-га студзеня Наталля Хершэ, якая знаходзіцца ў „крытай” турме Магілёва, абвясціла галадоўку.

Пра гэта яна паведаміла напярэдадні свайму брату Генадзю. Умовы, якія створаны для Наталлі Хершэ ў турме, брат называе не проста ціскам — катаваннямі:
„Цяпер у камеры Наталлі з 6 раніцы і да 22 гадзін — да адбою, на максімальную гучнасць уключаюць беларускае радыё. Яна ўвесь час у камеры, апроч прагулкі на гадзіну, і для яе гэтае радыё невыносна. Наталля прасіла яго сцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу”, — расказаў брат.
У канцы верасня 2021 году грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ перавялі ў мужчынскую турму ў Магілёве.
[manual_related_posts]