Наталля Папкова: 4 гады не жыву ў Беларусі, а маці ўсё не пакідаюць у спакоі



Арганізатар супраціву дэкрэту аб дармаедах у 2017 годзе ў Берасці, сябра партыі Народная Грамада Наталля Папкова жыве 4 гады ў эміграцыі, але берасцейскія праваахоўнікі не пакідаюць у спакоі яе маці. Яны пастаянна наведваюць кватэру, у якой жыла Наталля з маці, спыняюць жанчыну на вуліцы з допытамі пра дачку, кажа Наталля Папкова:

– Кожныя два тыдні, або кожны месяц да мяне прыходзяць або са Следчага камітэта, або судовыя прыставы, запытваюць дзе я, як мяне можна знайсці. Маці кажа, што я не ў Беларусі, як мяне знайсці, яна не ведае. Два месяцы таму яны прыходзілі з вобшукам, але нічога не знайшлі. Не ведаю, што шукалі. Былі штафы, якія я не заплаціла і плаціць не збіраюся.

Падчас акцый у 2017 годзе Наталлю штрафавалі, не раз арыштоўвалі, змяшчалі ў псіхіятрычную лякарню, пачалі крымінальную справу па наркотыках, і яна вымушана была пакінуць Беларусь.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя