Наталля Пратасевіч: Прашу ўвесь свет – спыніце Лукашэнку!
20 гадоў таму
Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі відэа з сынам, апублікаванае дзяржаўнымі беларускімі СМІ, пракаментавала маці Рамана Пратасевіча – Наталля Пратасевіч:
– Мы бачылі гэтае відэа. І мы, ягоныя бацькі, на яго твары заўважылі факты гвалту. Гэта і замазаны грымам зламаны нос. Я не хірург і не магу дакладна сцвярджаць. Алё ёсць сінякі на шчацэ, замазаныя грымам. Ёсць сляды ўдушэння на шыі. Гэта добра бачна. Думаю, вы на гэта звярнулі ўвагу.
Наталля Пратасевіч заклікала краіны ЕЗ і ЗША дапамагчы вызваліць Рамана Пратасевіча і дапамагчы беларусам у складаным палітычным крызісе.
Цалкам матэрыял:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/BelaruskiDom
