Нацбанк правядзе Дзень адчыненых дзвярэй



Беларускі Нацыянальны банк вырашыў упершыню правесці Дзень адчыненых дзвярэй. Як паведаміў намеснік старшыні Нацбанка, дзень праводзіцца ў рамках аб’яўленага ў Беларусі Года гасціннасці і праграмы павышэння фінасавай граматнасці насельніцтва.

Пад увагу супрацоўнікі банку ўзялі і замежны, у тым ліку польскі досвед. Для правядзення Дня адчыненых дзвярэй быў абраны фармат сямейнага свята, каб дарослым, а таксама дзецям паказаць, чым з’яўляецца Нацыянальны банк.

Кожны зможа даведацца, як нараджаюцца, жывуць і паміраюць грошы, як адрозніць падробленыя ад сапраўдных, што могуць плацёжныя карткі. Дзень адчыненых дзвярэй у Нацбанку пройдзе 18-га кастрычніка.