Навапалачанін выйшаў голы на балкон, супраць яго завялі крыміналку
На Дзень Перамогі ў Наваполацку міліцыя затрымала гараджаніна, які знаходзіўся на балконе сваёй кватэры без адзення.
У міліцыю звярнуліся мясцовыя жыхары, якія паведамілі пра голага мужчыну, што хадзіў па балкону на першым паверсе дома на вуліцы Маладзёжнай. Галава эксгібіцыяніста пры гэтым была заматаная фіранкай.
З ГАУС на месца здарэння выслалі нарад, міліцыянты высветлілі, што на балконе знаходзіўся гаспадар кватэры, мужчына быў п’яным. Ён растлумачыў супрацоўнікам, што даўно адчуваў жаданне здзейсніць падобны ўчынак, а цяпер, выпіўшы для адвагі, вырашыў прадэманстраваць мінакам сваё аголенае цела.
У выніку ў дачыненні да навапалачаніна завялі крымінальную справу па артыкуле „Хуліганства”.
