Назіраць за жыццём птушак з анлайн-камер можна на Берасцейшчыне



Назіраць за жыццём птушак з анлайн-камер можна на Берасцейшчыне. Пад наглядам грамадскасці апынулася жыццё адразу трох сямействаў сокала-пустальгі.

Лідар берасцейскага аддзялення арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Андрэй Абрамчук падкрэсліў, што місія такой акцыі — паказаць блізкасць чалавека да прыроды:

— Галоўнае ў гэтым мерапрыемстве, я думаю, паказаць, што ў горадзе таксама ёсць птушкі, і не простыя птушкі: вароны, вераб’і, а вельмі рэдкія віды і яны цалкам могуць ужывацца з намі, з людзьмі. Вось такі яркі прыклад — гэта пустальга — від, унесены Чырвоную кнігу. У горадзе гняздуецца больш за 60 пар гэтых птушак і яны цалкам могуць ужывацца з чалавекам.   

Падобныя камеры былі раней таксама ўсталяваныя ў Белавежскай пушчы. Дзякуючы ім атрыманыя сотні фотаздымкаў і відэазапісаў патаемнага жыцця жывёл.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце