Названыя беларусы, звязаныя з панамскімі афшорамі
Міжнародны кансорцыум журналістаў-раследвальнікаў апублікаваў поўную базу «Панамскіх дакументаў», у якой прадстаўлена інфармацыя пра ўласнікаў афшорных кампаній з розных кампаній свету.
Паводле базы дадзеных, з Беларуссю звязаныя 35 кампаній, 98 асобаў і 87 адрасоў.
Што гэта за афшоры? Большасць указаных кампаній былі зарэгістраваныя на Брытанскіх Віргінскіх астравах. Інфармацыя пра некаторыя з іх ужо публікавалася ў інтэрнэце. Непасрэдна «панамскіх» – адзінкі.
Сістэма паказвае звесткі пра 98 беларусаў, аднак у рэальнасці лічба меншая – некаторыя імёны дублююцца, некаторыя не маюць дачынення да Беларусі. «Знакавых» прозвішчаў у спісе ўласнікаў афшораў няма, аднак сустракаюцца імёны з рэйтынга топ-200 самых паспяховых бізнэсоўцаў краіны.
[manual_related_posts]