Названы лаўрэат прэміі імя Віктара Сырыцы



У Беларусі адбылося ўручэнне прэміі імя Віктара Сырыцы.

Кожны год прэмію атрымліваюць не больш за два чалавекі — адзін вызначаецца меркаваннем журы, другі – меркаваннем грамадскасці. Журы прызнала пераможцам ініцыятыву “Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы”. Кіраўнік ініцыятывы Ігар Станкевіч пералічыў некалькі дасягненняў за мінулы год:

– Вельмі прыемна, што наша дзейнасць адзначана ўжо трэці раз запар у гэтым годзе па выніках года 2018. Насамрэч у мінулым годзе мы шмат чаго зрабілі. Мы знайшлі сваякоў амаль 40 чалавек. Правялі невялічкую кампанію, вынікам якой стала ўсталяванне выканкамам шыльды на Кабыляках. Мы атрымалі спіс расстраляных  у Воршы – гэта 1740 чалавек.

Ігар Станкевіч. Фота pyx.by

Гэта трэцяя ўзнагарода грамадскай ініцыятывы. Раней „Кабылякі. Растраляныя ў Воршы” былі намінаваныя як „Новая ініцыятыва” на прэмію „Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, але саступілі перамогу Універсітэту імя Ніла Гілевіча. А ў прэміі „Зрабілі!” ініцыятыва атрымала прэмію разам з яшчэ 16-цю іншымі арганізацыямі.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя