Не стала Ванды Шоцік



Сумная вестка прыйшла з Гародні. Не стала Ванды Шоцік, захавальніцы беларускай кніжнай культуры.

Ванда Шоцік нарадзілася на Шчучыншчыне 5 лістапада 1940 года ў вёсцы Ляцк Дольны. Найбольш вядомая гарадзенцам па працы ў гісторыка-археалагічным музеі. Ванда Шоцік была закладальніцай і загадчыцай аддзела рэдкай кнігі і старадрукаў. Пад яе крылом працавала каманда, з якой выйшла некалькі вядомых гісторыкаў і навукоўцаў.

Яшчэ раней працавала на гарадзенскім тэлебачанні. Звольнілася адтуль на знак пратэсту пасля таго як абкам партыі разагнаў так званую „антыперабудовачную групу” тэлевізійнікаў.

Ванда Шоцік была сапраўднай захавальніцай беларускіх кніжных скарбаў, Гэта была знаўца сваёй справы, жанчына рэдкай інтэлігентнасці і шляхетнасці. Так пра яе ўспамінаюць многія гарадзенцы.

Светлая памяць…

Беларускае Радыё Рацыя