Не выйшаў з Акрэсціна Аляксандр Лойка



Не выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна Аляксандр Лойка — муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Яго мусілі вызваліць з ізалятара да поўдня, але гэтага не адбылося.

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка. Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

30 кастрычніка Аляксандра Лойку і Ірыну Слазнікаву затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце „Менск”, калі яны вярталіся з адпачынку. Першы раз іх асудзілі на 15 сутак за захоўванне на старонцы Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя „экстрэмісцкімі”.

Пасля першых 15 сутак пара не выйшла на волю. Ірыну і Аляксандра перазатрымалі, на гэты раз абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Пасля 30 сутак на Акрэсціна Ірына Слаўнікава стала падазраванай („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх”).