Нечакана. Пад «зачыстку» трапіў прарасейскі «Румол»



Нечаканы паварот у зачыстцы недзяржаўных арганізацый — пад атаку трапіў прарасейскі «Румол».

3 жніўня Менскі гарадскі суд пачне разгляд справы аб прыпыненні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Русь маладая», прарасейскай арганізацыі, якую доўгі час узначальваў Сяргей Лушч, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай Нівы».

«Румол» запомніўся тым, што раздаваў георгіеўскі стужкі ў Менску, а таксама арганізоўваў «Бессмяротны полк», дазвол на які пастаянна не давалі беларускія ўлады.

Сёлета Лушч спрабаваў зарэгістраваць палітычную партыю «Саюз», але сутыкнуўся з адмовай ад Мінюста.

novychas.by