Недалёка ад Барселоны застрэлены тэрарыст



У горадзе Субіратс, што прыкладна за 50 км. ад Барселоны, паліцэйскія застрэлілі мужчыну, на якім быў надзеты пояс, падобны на пояс шахіда з выбухоўкай. Газета El Mundo паведамляе, што падазраваны выкрыкваў „Алах акбар!”.

Мяркуецца, што забіты – 22-гадовы Юнес Абуякуб, галоўны падазраваны па справе тэракту ў Барселоне. Паводле версіі следства, менавіта Абуякуб быў за рулём фургона, які ўрэзаўся ў мінакоў ў цэнтры гораду. 

Афіцыйна асоба забітага ў Субіратсе пакуль не пацверджана. Паводле іншых звестак гэтага тэрарыста захапілі ў палон.

Урэшце паліцыя Каталоніі пацвердзіла асобу застрэленага тэрарыста – гэта сапраўды Юнес Абуякуб.

Беларускае Радыё Рацыя