Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка



Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт ААТ „Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман” падаражэюць Rothmans Demi Click Exclusive (на 20 капеек) і Rothmans Demi Click Purple (на 5 капеек).

Што тычыцца ТАА „Тытунь-інвест”, кошты вырастуць на 2 капейкі на некаторыя віды цыгарэт LD, Sobranie, а таксама Camel Blue, Camel Filters, Winston XSlims Green Impulse, Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver і Winston Super Slims Menthol, Winston XS Blue, Winston XS Silver і Winston XS Purple Impulse. Цыгарэты Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure стануць даражэй на 4 капейкі, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy, Monte Carlo Super Slims Fresh, Monte Carlo Evo Impulse, Monte Carlo Evo Blue, Monte Carlo Evo Silver – на 3 капейкі. Camel Compact Аctivate Purple і Winston Silver падаражэюць на 5 капеек.

З цыгарэт, што ўвозяцца кампаніяй „Беларусьгандаль”, на 2 капейкі падаражэюць Winston XS Purple Impulse. „Энерга-ойл” не будзе павышаць цэны на прадукцыю.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

zviazda.by