«„Нелицеприятно“ выказаўся пра Ўсебеларускі народны сход». Пенсіянеру пагражае да пяці гадоў турмы



14 студзеня ў вёсцы Церуха Гомельскага раёну міліцыя затрымала 68-гадовага Мікалая Віцікава. Сёння стала вядома, што пракуратура санкцыянавала яму арышт на два месяцы. Цяпер Віцікаў у СІЗА як падазраваны па частцы 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу — за распальванне варожасці. 6 студзеня ў Віцікава прайшоў вобшук. Следчыя і эксперты шукалі «экстрэмізм» і сымболіку. Ничога не знайшлі. У пастанове на вобшук было напісана, што Віцікаў «„нелицеприятно“ выказаўся пра Ўсебеларускі народны сход».

У вёсцы Мікалая Герасімавіча ведаюць як добрага і адэкватнага чалавека. Ён дапамагаў у розных патрэбах мясцовай царкве.

[manual_related_posts]