Немец апантаны беларушчынай



У Гародні працуе і жыве немец Андрэ Бём – славіст, беларусіст з Нямеччыны, літаратуразнаўца і перакладчык, які ўжо 15 гадоў звязаны з Беларуссю. Каля 10 гадоў таму ён напісаў магістарскую працу, якая была звязана з творчасцю Уладзіміра Караткевіча.

B3

Праца на тэ­му „Све­та­ба­чан­не і кан­цэп­цыя пер­са­на­жаў у вы­бра­ных эпіч­ных тво­рах У. Ка­рат­ке­ві­ча” не вы­клі­ка­ла фу­ро­ру ў Лейп­цыг­скім ін­сты­ту­це сла­віс­ты­кі, але з вялікім задавальненнем была ўспрынята ў Беларусі.

Распавядае Андрэ Бём:

– Я за апошнія гады пазнаёміўся з творчасцю многіх цікавых, таленавітых, сучасных пісьменнікаў. Зараз мяне вельмі цікавіць Наталка Бабіна, найперш яе раман „Рыбін горад” і таксама проза маладога аўтара Сяргея Календы. Я хачу іх перакласці.

Сям’я Андрэ вельмі адметная: жонка перакладчыка і мовазнаўцы скончыла Гарадзенскі гістфак, а іх дачушка жыве ў сям’і, дзе бацька размаўляе па-нямецку, а маці па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня