Непаразуменне з беларускім навучаннем



Дзень 1-га верасня не для ўсіх дзяцей пачаўся з радасных турботаў. Жаданне двух дзетак вучыцца па-беларуску ў пятым класе гімназіі № 10 Гародні вытрымала выпрабаванне. У першы дзень навучальнага года высветлілася, што дырэктарка гімназіі размеркавала двух дзяцей, якія планавалі вучыцца па-беларуску, па розных класах. Кажа маці Святланы, вучаніцы 5-га „А” класа гімназіі, Аксана Астроўская:

– Мы дамаўляліся ў кіраўніком гарадскога аддзела адукацыі, што будзем разам навучацца і што для нас будзе арганізавана навучанне на беларускай мове у 10-й гімназіі. Калі я паспрабавала высветліць у дырэктаркі гімназіі, што ж адбылося, яна сказала, што відавочна гэта непаразуменне, бо не будзе арганізавана на дадзены момант навучанне па-беларуску, пакуль што толькі па-руску яны могуць нас навучаць.

Бацькі дзяцей адразу звярнуліся да начальніка аддзела адукацыі Сяргея Ламекі. Паволе яго, гэта адмова навучацца па-беларуску ў гімназіі – непаразуменне. Навучанне Святланы Астроўскай і Мікіты Кузьмініча ў гімназіі №10 будзе-такі па-беларуску, дзе іх перавядуць у адзіны клас.

Гэта не першы выпадак калі прадстаўнікі нацыянальнай большасці сутыкаюцца з так званымі “непаразуменнямі”, асабліва ў пытанні, калі справа тычыцца адкрыцця беларускіх класаў у расейскіх школах.

IMG_3980

IMG_3981

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.