Непаўнагадовая дзяўчына аштрафаваная за бел-чырвона-белы сцяг



Непаўнагадовая Ядвіга Малашчанка павінна выплаціць штраф больш 70 рублёў з пенёй. Такое паведамленне ад судовых выканаўцаў ім перадала суседка. І Ядвіга, і яе бацькі былі шакаваны такім паведамленнем, кажа мама Ядвігі Таццяна Малашчанка:

„Мы даведаліся пра тое, што мая дачка Ядвіга атрымала 2 базавых велечыні штрафу, і ўжо нават паспела вырасці пеня”

Па словах спадарыні Таццяны, яны ведалі толькі пра пратэст пракурора на першае рашэнне камісіі. Ён прапанаваў арышт або папраўчыя работы для 17-гадовай Ядвігі – выпускніцы гімназіі №4:

„Пісаў суддзя Баранавіцкага суда Сяргей Данільчык. Пракурор пісаў яму, а ён ужо напісаў нам, паколькі дзіця не зарабляе, то яго трэба арыштаваць, і пакараць папраўчымі працамі. Цікава, за аднаго боку яны не могуць даць штраф, з іншага – яны ўсё ж такі вырашылі гэта зрабіць”.

Таццяна Малашчанка з дачкой Ядвігай
Сям’я Малашчанкаў

Паводле Таццяны Малашчанка, віна яе дачкі за бел-чырвона-белы сцяг на плячах, з якім яна прайшлася на апошнім званку на плацу і сватаграфавалася з ім. Хтосці данёс пра гэта ў КДБ. Завялі справу, падчас экзаменаў цягалі на допыты, прапанавалі зняць на відэа. Але дзяўчына адмовілася і віны не прызнала. Камісія па справах непаўнагадовых пры Баранавіцкім гарвыканкаме вынесла папярэджанне. Пракурору гэта падалося замала.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя