Неўзабаве будзе прыняты закон “Аб валанцёрскай дзейнасці”
У Палаце Прадстаўнікоў ізноў зацікавіліся законапраектам “Аб валанцёрскай дзейнасці”. Ён з’явіўся яшчэ летась, ужо адбыліся і грамадскія абмеркаванні, і слуханні сярод чальцоў Палаты, але далей амаль за два гады праект не рушыў.

Кіраўнік пінскага дабрачыннага Цэнтра сацыяльных рашэнняў Уладзімір Гарох мяркуе, што больш канкрэтыкі можа з’явіцца ў снежні:
– Думаю, што пэўныя зрухі будуць бліжэй да канца гэтага года. Спрабуюць нейкія мерапрыемствы прадумваць. Бліжэй да 5 снежня, гэта міжнародны дзень валанцёра, я думаю, што да гэтага часу ўжо штосьці павінна адбыцца. У нас як заўсёды ўсё робяць у апошні момант.
Распрацоўка закона – гэта спроба афармлення юрыдычнага статусу паняцця “валанцёр”, акрэсленне ягоных правоў і абавязкаў, а таксама выпрацоўка алгарытма па аплаце яго працы.
Беларускае Радыё Рацыя
