Неўзабаве лічба палітвязняў на Берасцейшчыне можа павялічыцца ў разы



Плюс два — на столькі чалавек павялічылася колькасць палітычных вязняў на Берасцейшчыне. У спіс вязняў сумлення дадаткова трапілі Міхаіл Шабалюк і Аляксандр Бабіч:

Справа датычыцца падзеяў вакол 9 жніўня мінулага году. Жыхарам Берасцейшчыны прысудзілі па тры і тры з паловай гады пазбаўлення волі. Тэрмін яны павінны адбываць у калоніі. Афіцыйная фармулёўка гучыць як „прычынілі боль і маральныя пакуты міліцыянтам”. Гэта частка другая артыкула 363 крымінальнага кодэксу.

Агулам па рэспубліцы па стану на 28 студзеня маем 221 палітычных заключаных. Берасцейшчына па-ранейшаму ў лідарах сярод рэгіёнаў — тут ужо 47 чалавек прызнаныя вязнямі сумлення.

Паколькі па адной толькі так званай „карагоднай справе” праходзіць каля паўсотні чалавек у якасці абвінавачваемых, то цягам некалькіх месяцаў лічба палітвязняў у берасцейскай вобласці павялічыцца мінімум у два разы.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце