Неўзабаве выйдзе зборнік дакументаў пра саюз Пятлюры і Пілсудскага



Польскія і ўкраінскія гісторыкі супольна рыхтуюць зборнік дакументаў пра саюз галоўнага атамана УНР Сімона Пятлюры і кіраўніка Польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, чарговае абмеркаванне канцэпцыі кнігі адбылося 13 траўня на паседжанні Украінска-польскай камісіі для даследавання дачыненняў 1917-1921 гадоў.

Том дакументаў „Союз Пилсудський–Петлюра” будзе двухмоўным – на польскай і ўкраінскай мовах.  

„Мы прыйшлі да прыймальных для абодвух бакоў рэчаў. Паміж украінскімі і польскімі гісторыкамі ідзе нейкая скрытая вайна – у прыватнасці ў звязку з валынскімі падзеямі. Мы стварылі нашу камісію для таго, каб паказаць, што існуе манеўр для плённай супрацы. Тэма саюзу Пятлюры і Пілсудскага дае магчымасць паказаць, што паміж украінцамі і палякамі былі такія моманты, калі мы разам ваявалі супраць Расеі. Яны дапамагалі нам. Мы разумеем, што гэты звяз абыйшоўся для Украіны цяжкай цаной. Тым не менш, гэта пазітыўны досвед”, – адзначыў адзін з кіраўнікоў Камісіі доктар гістарычных навук Уладзіслаў Вярсцюк.

Плануецца, што кніга будзе апублікавана да стагоддзя падпісання Варшаўскай дамовы паміж Пятлюрам і Пілсудскім – у 2020 годзе.

Шэраг дакументаў, якія вядомыя як Варшаўская дамова, былі падпісаныя лідарамі дзвюх дзяржаў 21 красавіка 2020 года. У абмен за прызнанне незалежнасці УНР і дапамогу ў змаганні з бальшавікамі Сімон Пятлюра пагаджаўся прызнаць украінска-польскую мяжу па рацэ Збруч, фактычна адмаўляючыся ад заходнеукраінскіх земляў. Паводле дамовы польскі ўрад Юзафа Підсудскага адмаўляўся ад намеру пашырыць тэрыторыю Польшчы да межаў Рэчы Паспалітай 1772 года (фактычна да Кіева).

Як адзначаюць гісторыкі, перад Пятлюрам у 1920 годзе стаяў складаны выбар: страціць усё ці ахвяраваць часткай тэрыторыі і дзякуючы саюзу з Польшчай, дамагчыся прызнання УНР і атрымаць саюзніка для змагання супраць галоўнай пагрозы – бальшавіцкай экспансіі з Расеі. Прапаганда ж бальшавікоў распаўсюджвала інфармацыю, што нібыта Пятлюра прадаў Украіну Польшчы.

Вярсцюк нагадаў, што Украінска-польская камісія для даследзінаў дачыненняў 1917-1921 гадоў была адмыслова створана ў 2018 годзе па ініцыятыве Варшаўскага ўніверсітэту і Нацыянальнага ўніверсітэту „Кіева-магілянская акадэмія”. У адрозненне ад камісіі па гістарычных пытаннях. якая з-за супярэчнасцяў прыпыніла сваю працу, дадзеная камісія паспяхова працуе і мае лакальнае заданне – даследаваць агульную гісторыю і падзеі 1917-1921 гадоў, калі адраджаліся польская і ўкраінская дзяржаўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя