Невядомы „замінаваў” гандлёвыя цэнтры ў Менску



Сёння ў другой палове дня невядомы даслаў у адзін з гандлёвых цэнтраў Менска электроннае паведамленне аб мінаванні гэтага ды іншых ГЦ. Выбуховыя прылады не знойдзеныя, паведаміла ГУУС Менгарвыканкама. Назвы гандлёвых цэнтраў не прыводзяцца. У сацсетках называюцца „Карона” і „Галерэя”.

На месцы працавалі сапёрна-піратэхнічныя групы, адшукваецца аўтар паведамлення.

У канцы красавіка невядомы „замінаваў” чатыры сталічныя школы, было эвакуявана каля 3 тыс. чалавек. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па фактах ілжывых паведамленняў пра небяспеку (арт. 340 КК). За першы квартал 2021 года, паводле інфармацыі ведамства, распачатая 71 крымінальная справа па гэтым артыкуле, які прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.

БелаПАН