Невядомыя скралі ў Маскве паўкіламетра кабеля сувязі Мінабароны



Невядомыя скралі ў Маскве амаль паўкіламетра кабеля сувязі Міністэрства абароны Расеі.

У паліцыю, як расказала крыніца агенцтва Интерфакс, звярнуўся прадстаўнік адной з вайсковых частак. Па яго словах, у тунэлі ў раёне Прачысценскай узбярэжнай спрацавала сігналізацыя. Пры абследаванні было выяўлена, што скралі кабель. Афіцыйна ў ведамстве гэтую інфармацыю пакуль не каментавалі. Беларускае Радыё Рацыя