Незалежная журналістка падала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН



Журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна падала скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яна просіць прызнаць прымальнай скаргу  і устанавіць факт парушэння з боку Рэспублікі Беларусь яе грамадзянскіх  правоў, якія гарантуюцца арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Рэкамендаваць ураду Беларусі прывесці нормы палажэння нацыянальнага заканадаўства Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” суадносна з Міжнародным пактам, кажа Тамара Шчапёткіна:

– Я, журналіст-фрылансер, маю канстытуцыйнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю незалежна ад межаў краіны. Ініцыятыва парушэння маіх канстытуцыйных правоў на збіранне і распаўсюд інфармацыі зыходзіць ад праваахоўных і судовых органаў. Спадзяюся, што мая скарга ў Камітэт па правах чалавека ААН будзе той кропляй, якая дапаможа журналістам-фрылансерам спакойна працаваць на тэрыторыі Беларусі.

Тамара Шчапёткіна ў лістападзе месяцы 2017 года была пакарана судом Бярозаўскага раёна (суддзя Алена Нямкова) штрафам 25 базавых велічынь за працу без акрэдытацыі на Беларускае Радыё Рацыя. Па гэтым артыкуле Шчапёткіна атрымала папярэджанне ў 2011 годзе ад Бярозаўскай пракуратуры і ў 2014-15 гадах – вялікія судовыя штрафы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]