Незалежны прафсаюз РЭП абараняе Міхаіла Сашко



Кіраўніцтва незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і іншых галінаў народнай гаспадаркі Беларусі падала ў суд Слонімскага раёна іск на адміністрацыю Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі ў абарону былога слесара гэтай фабрыкі Міхаіла Сашко.

cms-image-000059640

 

Па словах Міхаіла, адміністрацыя Слонімскай КПФ яго звольніла з парушэннямі працоўных дамоваў. Таму ён і сябры незалежнага прафсаюза РЭП будуць адстойваць вяртанне Міхаіла Сашко на прадпрыемства, дзе ён адпрацаваў каля 30 гадоў і да пенсіі яму засталіся 3 гады.

Калі будзе першае пасяджэнне суда —  пакуль невядома.

 Беларускае Радыё Рацыя, Слонім