Незалежны прафсаюз РЭП наведвае рэгіёны



Кіраўнік незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч і прадстаўніца арганізацыі па Берасцейшчыне Зінаіда Міхнюк першыя сустрэчы правялі ў Баранавічах і Бярозе.

“Галоўнае – скаардынаваць далейшую працу па дапамозе тым работнікам, якія маюць праблемы ў працы і жадаюць бараніць свае правы”, – кажа Генадзь Фядыніч:

– Людзі, якія сёння кіруюць прадпрыемствамі, павінны ведаць, што не заўсёды яны будуць царкамі і змогуць прыгнятаць гэтых людзей. Павінна ўсё працаваць па законе, і ў першую чаргу павінна быць павага кіраўніка да простых рабочых. Тады будзе і зваротная павага да іх. Пакуль такога яшчэ мы ў сваёй паездцы не сустрэлі. А мелі шмат фактаў таго, што людзей за людзей не лічаць і толькі прымушаюць працаваць. А не, то ідзі за плот прадпрыемства  і там шукай сабе працу.

З Бярозы прафсаюзныя лідары накіраваліся ў Кобрынь, затым паедуць у Берасце. У планах – у бліжэйшыя месяцы сустрэцца з рэгіянальнымі актывістамі ўсіх абласцей.

 

Беларускае Радыё Рацыя