Ніна Багінская: Каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць



У Менску ўвечары 4-га студзеня каля скульптурнай кампазіцыі царскага гарадавога і бадзяжнага сабачкі затрымалі палітычную актывістку Ніну Багінскую з плакатам у падтрымку палітзняволеных.

За колькі хвілінаў да гэтага наш карэспандэнт паспеў паразмаўляць з ёй.

– Я хачу падысці да гарадавога, пастаяць там, паглядзець, калі ўдасца, няхай мяне сфоцяць, а не, дык проста пастаю і пайду з гэтым плакатам зноў на сваю пагулянку, каб людзі падчас зімовых святаў усё ж не спакойна сядзелі за сталом і пілі гарэлку, а каб ведалі, што трэба бараніць сваю годнасць і незалежнасць сваёй краіны, сапраўдную незалежнасць, бо тое, што ў нас робіць русіфікацыя, гэта прыкра і ганьба нам.

Разам з Нінай Багінскай былі затрыманыя сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, Надзея Батура і галоўны рэдактар газеты “Палескі кур’ер” Максім Клімковіч, якія знаходзіліся непадалёку месца правядзення акцыі.

Затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РАУС Менска.

У дачыненні да Ніны Багінскай і Алены Талстой складзеныя пратаколы. Апазіцыйныя актывісткі і журналіст адпушчаныя з міліцыі.

[Not a valid template]

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск