Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджана за выяўленне гравітацыйных хваль
Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 2017 годзе прысуджана вучоным Райнеру Вайсу, Бары Барышу і Кіпу Торну за выяўленне гравітацыйных хваль дэтэктарам LIGO, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Шведскую каралеўскую акадэмію навук.
Раней, 2 кастрычніка, была ўручана прэмія па фізіялогіі і медыцыне. Яе атрымалі амерыканскія спецыялісты Джэфры Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг за адкрыццё малекулярных механізмаў, якія стаяць за біялагічнымі гадзінамі.
Памер Нобелеўскай прэміі ў 2017 годзе складае 9 мільёнаў шведскіх крон ($1,1 млн).
