Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за адкрыццё метаду “генетычных нажніц”



Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі сталі Эмануэль Шарпанцье з Францыі і Джэніфэр Дудна з ЗША “за распрацоўку метаду рэдагавання геному”, які атрымаў неафіцыйную назву “генетычныя нажніцы”. Пра гэта абвясцілі сёння ў Стакгольме.

З дапамогай метаду “генетычных нажніц” навукоўцы могуць уносіць кропкавыя змены ў ДНК, дзе захоўваецца генетычная інфармацыя любога жывога арганізма. З дапамогай новага метаду з ланцужка ДНК можна выразаць тыя ці іншыя фрагменты, пры гэтым іх можна замяніць іншым фрагментам, або папросту “сшыць” генетычны код.

Дарэчы, упершыню Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджаецца выключна жанчынам.

Беларускае Радыё Рацыя