Ноччу напалі на будынак Курыі ў Менску



Невядомыя кідалі ў дзверы бетонныя вазы для кветак. Пашкодзілі ўваход, пабілі дамафон.

Гэта «адміністрацыя» Касцёлу ў Беларусі. Яна месціцца побач з будынкам найгалоўнага касцёлу – Катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў цэнтры Менска, на вуліцы Рэвалюцыйная, 1.

Невядомыя кідалі ў дзверы бетонныя вазы для кветак. Пашкодзілі ўваход, пабілі дамафон.

Таксама пашкодзілі аўтамабіль пробашча касцёла, ксяндза Антонія Клімантовіча.

Па легкавіку білі цаглінамі, раструшчылі лабавое шкло.

Дворык, дзе стаяў прыпаркаваны аўтамабіль, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад ГУБАЗіК, на яго выходзяць камеры назірання.

Гэта адбылося ў ноч пасля таго, як біскуп Юры Касабуцкі выступіў у падтрымку парталу TUT.by.

novychas.by