Новы афіцыйны рэкорд па захворванні на кавід



Па афіцыйных даных, агучаных у суботу, 29 студзеня, за суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2302 пацыенты з COVID-19. Гэта новы рэкорд, згодна з Міністэрствам здароўя.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 738 601 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 729 763 пацыента, у якіх быў пацверджаны COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6 024 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За пазамінулыя суткі памерлі 15 чалавек.

[manual_related_posts]