Новы байдарачны маршрут на Берасцейшчыне



На Камянеччыне з’явіцца новы байдарачны маршрут паміж вёскамі Угляны і Дзямянчыцы. Стварэнне турыстычнага шляху стала магчымым, дзякуючы Праграме развіцця ААН.

„Рамеснікі і аграсядзібы Берасцейшычны ахвотна і стала супрацоўнічаюць з праграмай,” – кажа прадстаўніца “Берасцейскага мясцовага фонда рэгіянальнага развіцця” Вікторыя Радчук:

– Ініцыятыва разлічана на развіццё рэгіёна. Людзі цягнуцца да гэтай ініцыятывы. Яна прыемная для ўсіх. Атрымліваем шмат званкоў ад людзей, якія цікавяцца водным турызмам, і хочуць даведацца, як далучыцца да гэтай ініцыятывы. Усё адбываецца тут на сяброўскіх пачатках, бо гэта не камерцыйны праект.

Партнёрамі праекту байдарачнага маршруту на рацэ Лясной выступілі аграсядзібы “Угляны”, “Млыны”, “Тры калодзежы” і “Калінка-2”. У іх турыст зможа спыніцца на начлег. Таксама ў межах ініцыятывы арганізатары закупілі байдаркі, камплекты камізэлек, ды ўсталявалі назіральную вежу. Першы заезд запланаваны сёлета на 16 верасня.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя