Новы беларуска-расейскі спадарожнік плануюць запусціць на арбіту ў 2023 годзе



Як паведаміў на сустрэчы з журналістамі намеснік дырэктара прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы» Барыс Чарнуха, спадарожнік з космасу будзе распазнаваць прадметы на Зямлі памерам ад 35 сантыметраў. Паводле вучонага, спадарожнік наблізіцца да лепшых сусветных аналагаў – серыі спутнікаў WorldView амерыканскага камерцыйнага аператара Digital Globe.

Кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Пётр Віцязь кажа, што спадарожнік будзе незаменным інструментам для айчынных і замежных спажыўцоў.

– Ён дазволіць больш дэтальна разгледзець рэчы, якія не бачна. Прыдатны для картаграфіі, для будаўніцтва гарадоў, для будаўніцтва дарог. Гэта вельмі важна для дакладнага земляробства, для лясной гаспадаркі, таму што лясы хварэюць і трэба хутка гэта выяўляць. Такіх праектаў дзясяткі, спадарожнік дазволіць вырашаць іх больш аператыўна і з большай дакладнасцю.

Першы запуск беларускага спадарожніка ў 2006 годзе скончыўся няўдачай – адказала ракета-носьбіт. У 2012 годзе на арбіту вывелі спадарожнік, які служыць і да сёння, хаця тэрмін яго работы быў разлічаны на 5 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя